"Марыя, атулі нашыя сем'і!" (Кс. Юрый Бяганскі)
"Марыя, атулі нашыя сем'і!" (Кс. Юрый Бяганскі)

Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Тракелях

Невялікая вёска Тракелі знаходзіцца ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на граніцы 3–х раёнаў: Воранаўскага, Іўеўскага і Лідскага. На працягу года сюды прыбываюць як арганізаванымі групамі, так і паасобку пілігрымы з розных куткоў Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Польшчы. Усе яны імкнуцца пакланіцца галоўнай святыні гэтай мясцовасці: іконе "Маці Божай Тракельскай”.

10 лiпеня 2009 года Святы Айцец Бенедыкт XVI адарыў абраз Маці Божай Тракельскай прывілеем: ускласці на яе папскія кароны. Каранацыя абавязвае умацоўваць у нашых душах не толькі веру, але і надзею і любоў да бліжніх.

2019 для нас

10 гадоў з моманту каранацыі абраза Маці Божай Тракельскай
25 гадоў з моманту атрымання статусу санктуарыя
210 гадоў існавання касцёла

Расклад набажэнстваў

Св. Імша да Мацi Божай Тракельскай у суботу: 18:00 (зімой) / 19:00 (летам)

Св. Імша ў нядзелю: 10:00 і 13:00

Св. Імша ў святы: 10:00 і 19:00

Св. Імша ў звычайныя дні: 18:00 (зімой) / 19:00 (летам)

Адпусты:

  • 31 мая; 2-я субота ліпеня - дыяцэзіянскiй фэст (I фэст)
  • 2 ліпеня - фэст мясцовы
  • 7 жнiуня - ўспаміны Cв. Каэтана (II фэст)

Апошнія навіны

Пілігрымы крочаць да нас!

Comments are closed.