23 лютага Крыжовы шлях

Без рубрики

Жыццё, якое не мае межаў…

Слова -“мяжа”. Для большасці з нас яно асацыюецца з межамі дзяржаў, памежнымі пераходамі. Але гэты тэрмін мае мноства значэнняў – гэта межы нашых магчымасцяў, межы добрага густу, межы цярпімасці…

Ці маглі б людзі жыць без гэтых межаў?

Межа з’яўляецца свайго роду матывацыяй. Пакараючы Эверэст, мы пераадольваем межы сваёй фізічнай і разумовай вынослівасці, а наўзамен дасягаем задавальнення ад пераадолення сваіх слабасцяў.

Межы часта хвалююць нас, асабліва тыя, якія мы не можам перасекчы, але яны з’яўляюцца фактарам, які надае нашаму жыццю сэнс і смак.

Жыццё без болю і намаганняў было б пустым, таму давайце пераадольваць межы, але не адмяняць іх.

Жыццё, якое не мае межаў – гэта жыццё з Богам, здабыццё ўнутранай свабоды, пошук шляху, на якім чалавек можа цалкам рэалізаваць свой патэнцыял.

Бог прымае кожнага чалавека, без разбору . Ён любіць усіх і кожнага, не гледзячы на недахопы.
У Яго ёсць свае планы на кожнага з нас.
Наша задача навучыцца бачыць у сваіх праблемах не перашкоду, а магчымасць росту, ставіць перад сабой вялікія мэты і заўсёды дамагацца жаданага. Пакуль б’ецца сэрца чалавека, яго магчымасці бязмежныя!

Прарок Ісайя гаворыць: «… бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, намеры на дабро, а не на зло, каб даць вам будучыню і надзею».

Мы жывём сярод людзей, нікога з нас нельга назваць дасканалым. Цяжка знайсці чалавека цярплівага, пакорнага лёсу, але амаль у кожнага з нас ёсць жаданне стаць лепшым. Можна ўсё жыццё пакласці на барацьбу з цемрай і жорсткасцю, але лепш, дарыць больш святла людзям. Гэтым мы зробім важны ўклад у агульную справу дабра.

Жыццё, якое не мае межаў – Шлях да шчаслівага жыцця.

Comments are closed.