Парафіяльныя навіны

Шаноўны ксендз пробашч Юрый Бяганскі!

З нагоды Імянін дасылаем Вам букет самых прыгожых кветак і ружанцовы вянок, сплецены з нашых удзячных сэрцаў.

Касцёл – гэта месца, куды прыходзім са сваімі радасцямі і падзякамі, клопатамі і нягодамі, месца, дзе адчуваем сябе пад абаронай Бога. І як прыемна бачыць, што наша святыня становіцца яшчэ больш прывабнай.

Мы адчуваем Ваш клопат пра нас, бачым, колькі намаганняў прыкладваеце для таго, каб наша гістарычная святыня і яе наваколле радавалі ўсіх парафіян. Дзякуючы Вашым намаганням і з дапамогай добрых людзей усё задуманае здзяйсняецца. Няхай на ўсё хапае духоўных і фізічных сіл!


Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, ахіне ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам, прыносячы задавальненне і радасць ад таго, чаго ўдалося дасягнуць.

Няхай святы Заступнік нястомна апекуецца Вамі. Вельмі ўдзячныя за шчырыя малітвы, павучальныя казанні, зычлівасць і дабрыню, таксама за клопат пра людзей і касцёл.

Дзякуем за тое, што вучыце нас любіць Бога і бліжняга, а Вашай маме – за сына святара.

Comments are closed.