5 мая – дыяцэзіяльны Дзень Маці.
Чакаем Вас у санктуарыі Каралевы 👑 нашых сем’яў, каб перад абліччам Маці Божай Тракельскай памаліцца аб божым благаслаўленні, святасці для сваёй маці і ўсіх матуль Гродзенскай дыяцэзіі, а для памерлых – аб вечным жыцці ў небе.
Запрашаем падзякаваць Богу аб дары мацярынства, аб адзінстве і еднасці ў Вашых сем’ях.
Праграма.
🌟11:30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
🌟13:00 – святая Імша ў інтэнцыі ўсіх матуль жывых і памерлых (кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч)
🌟14:30 – спатканне пры каве “Штодзённыя клопаты матуль” (Дом пілігрыма св. Юзафа)
🌟15:00 – Крыжовы шлях “Тая, што пад Крыжам стаяла”
Пасля заканчэння благаслаўленне і ад’езд дадому.
Запрашаем сардэчна,ваша Нябесная мама чакае!
Мы ў сацсетках