5 мая, калi Гродзенская дыяцэзiя адзначае Дзень Мацi, у Санктуарыі МБ Тракельскай прайшоў дзень скупеня. Каля цудатворнага абраза сабраліся мамы з бліжэйшай акругі, каб у сваіх малітвах падзякаваць за цудоўны дар мацярынства! Сустрэча пачалася з малітвы на ружанцы. Пасля жанчыны праслухалі канферэнцыю ад святара Юрыя – кустажа Санктуарыя.
Каб кожны мог сабрацца з думкамі і падрыхтавацца да святой Імшы, быў запланаваны невялікі перапынак з чаяваннем. Скончылася сустрэча Адарацыяй і благаслаўленнем Найсвяцейшым Сакрамантам. Асаблівым кранальным момантам былі сведчанні некаторых з мам. Іх гісторыі кранулі многіх і не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. Варта адзначыць, што такі “Дзень Маці” праходзіць упершыню ў Санктуарыi. Мы спадзяёмся, што гэта стане добрай традыцыяй і ў наступным годзе з задавальненнем усіх чакаем!
Мы ў сацсетках