Дзень маці адзначылі ў санктуарыі ў Тракелях. 5 мая, у першую нядзелю Марыйнага месяца, калi ў Гродзенскай дыяцэзiі адзначаецца Дзень мацi, у дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў (Радунскі дэканат) сабраліся мамы з Баранавіч, Ліды, Шчучына, Радунскага, Іўеўскага і Лідскага дэканатаў, каб у супольнай малітве падзякаваць Нябеснай Маці за дар мацярынства, памаліцца за ўсіх зямных маці, […]
2 чэрвеня Дзень Таты. Запрашаем у Тракелі, каб перад аблічам Маці Божай памаліцца за сваіх татаў, жывых і памерлых. Праграма 🌟12:00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ☀️13:00 – св. Імша 🌟15:00 – Крыжовы шлях “Тата, які апякуецца аб сваёй сям’і” Пасля заканчэння – благаслаўленне і ад’езд дадому. 🌟14:30 – спатканне пры каве ☀️15:00 – Крыжовы шлях […]
Шаноўны ксендз пробашч Юрый Бяганскі! З нагоды Імянін дасылаем Вам букет самых прыгожых кветак і ружанцовы вянок, сплецены з нашых удзячных сэрцаў. Касцёл – гэта месца, куды прыходзім са сваімі радасцямі і падзякамі, клопатамі і нягодамі, месца, дзе адчуваем сябе пад абаронай Бога. І як прыемна бачыць, што наша святыня становіцца яшчэ больш прывабнай. Мы […]
5 мая – дыяцэзіяльны Дзень Маці. Чакаем Вас у санктуарыі Каралевы 👑 нашых сем’яў, каб перад абліччам Маці Божай Тракельскай памаліцца аб божым благаслаўленні, святасці для сваёй маці і ўсіх матуль Гродзенскай дыяцэзіі, а для памерлых – аб вечным жыцці ў небе. Запрашаем падзякаваць Богу аб дары мацярынства, аб адзінстве і еднасці ў Вашых сем’ях. […]
Першы дзень Вялікапосных рэкалекцый. “Крыж – знак веры і надзеі” такая была тэма першага дня рэкалекцый, якія праводзіць у санктуарыі Каралевы нашых сем’яў вікарый парафіі Маці Божай Ружанцовай з Радуні кс. Віталій Валюк. На рэкалекцыйнай навуцы і Крыжовым шляху святар разважаў: “Крыж – гэта знак нашага збавення, веры і надзеі. Каб убачыць гэты знак, трэба […]
“ШЧАСЦЕ- ГЭТА ДАРОГА ДА ПРАВІЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ”- пятніца 8 сакавіка,18:30. Шчасце – псіхалагічны стан, пры якім чалавек адчувае ўнутраную задаволенасць умовамі свайго быцця, поўніцу і асэнсаванасць жыцця, ажыццяўленне свайго прызначэння. Кожны чалавек на Зямлі, незалежна ад таго, хто ён, дзе працуе або з якога сацыяльнага пласта паходзіць, марыць жыць у шчасці. Паразважаем пра розныя шляхі да […]
4 сакавіка святары цэлебруюць св.Імшу ў белым арнаце, хоць ідзе Вялікі пост і колер яго фіялетавы. Змена колераў вынікае з таго, што мы святкуем успамін св. Казіміра, апекуна Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта ні ў якім разе не псуе атмасферу часу пакаяння, бо пакаянне — гэта шлях навяртання, вяртання да Бога, і святыя даюць нам прыклад, […]
“Нялюбыя пачуцці” 1 сакавіка, пасля св.Імшы а 18:00, разважалі на Крыжовым шляху пра «НЯЛЮБЫЯ ПАЧУЦЦІ»… Пачуцці – неад’емная частка нашага існавання. Яны – каштоўная жыццёвая энергія. Мы не можам уявіць наша функцыянаванне без іх. Яны выказваюць нашы эмоцыі, рухі і адчуванні. Яны могуць бударажыць мысленне і волю, выклікаць розныя рэакцыі. Часам пачуцці ўзмацняюць нашы жаданні […]
Марыя, наша Каралева! Пад такім тытулам пройдуць сёлетнія дыяцэзіяльныя ўрачыстасці, 12-14 ЛІПЕНЯ 2024г. 15 год таму, кардынал Казімір Свёнтак усклаў папскія кароны на цудадзейны абраз – дзве залатыя для Маці і Сына, сярэбраную — для святога Каралевіча Казіміра.Для кожнага з нас, Марыя – асабістая Каралева, як і ўсёй Беларусі. А хто ў гэтым сумняваецца, наведайце […]
Жыццё, якое не мае межаў… Слова -“мяжа”. Для большасці з нас яно асацыюецца з межамі дзяржаў, памежнымі пераходамі. Але гэты тэрмін мае мноства значэнняў – гэта межы нашых магчымасцяў, межы добрага густу, межы цярпімасці… Ці маглі б людзі жыць без гэтых межаў? Межа з’яўляецца свайго роду матывацыяй. Пакараючы Эверэст, мы пераадольваем межы сваёй фізічнай і […]
Мы ў сацсетках