“ШЧАСЦЕ- ГЭТА ДАРОГА ДА ПРАВІЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ”- пятніца 8 сакавіка,18:30. Шчасце – псіхалагічны стан, пры якім чалавек адчувае ўнутраную задаволенасць умовамі свайго быцця, поўніцу і асэнсаванасць жыцця, ажыццяўленне свайго прызначэння. Кожны чалавек на Зямлі, незалежна ад таго, хто ён, дзе працуе або з якога сацыяльнага пласта паходзіць, марыць жыць у шчасці. Паразважаем пра розныя шляхі да […]
4 сакавіка святары цэлебруюць св.Імшу ў белым арнаце, хоць ідзе Вялікі пост і колер яго фіялетавы. Змена колераў вынікае з таго, што мы святкуем успамін св. Казіміра, апекуна Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта ні ў якім разе не псуе атмасферу часу пакаяння, бо пакаянне — гэта шлях навяртання, вяртання да Бога, і святыя даюць нам прыклад, […]
Марыя, наша Каралева! Пад такім тытулам пройдуць сёлетнія дыяцэзіяльныя ўрачыстасці, 12-14 ЛІПЕНЯ 2024г. 15 год таму, кардынал Казімір Свёнтак усклаў папскія кароны на цудадзейны абраз – дзве залатыя для Маці і Сына, сярэбраную — для святога Каралевіча Казіміра.Для кожнага з нас, Марыя – асабістая Каралева, як і ўсёй Беларусі. А хто ў гэтым сумняваецца, наведайце […]
Жыццё, якое не мае межаў… Слова -“мяжа”. Для большасці з нас яно асацыюецца з межамі дзяржаў, памежнымі пераходамі. Але гэты тэрмін мае мноства значэнняў – гэта межы нашых магчымасцяў, межы добрага густу, межы цярпімасці… Ці маглі б людзі жыць без гэтых межаў? Межа з’яўляецца свайго роду матывацыяй. Пакараючы Эверэст, мы пераадольваем межы сваёй фізічнай і […]
Крыжовы шлях “Дарослыя адносіны” (Взрослые отношения), а 18:30. Калі нашы адносіны перажываюць крызіс, то гэта становіцца нашым Крыжовым шляхам. Наш Крыж – гэта цяжкія пачуцці, якія мы перажываем: пачуццё непатрэбнасці, здрады, крыўды, гнеў, сорам і боль, якія трэба пераадолець, каб мець магчымасць жыць далей. Калі мы не аддаем Езусу балючых успамінаў, прэтэнзій, раздражнення– наш Крыж […]
Выйдзі на пустыню 🌄…! Гэта запрашэнне Бог накіроўвае сёння, на парозе Вялікага посту, кожнаму з нас. На “пустыні” свайго жыцця, у цішыні і адзіноце, мы можам сустрэць Бога, адчуць яго міласэрнасць, сілу і бацькоўскую любоў❤. На працягу сарака дзён мы будзем блукаць па “пустыні” посту, малітвы і міласціны. Пустыня звычайна асацыюецца з адсутнасцю жыцця, гэта […]
Конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці на лепшае Велікоднае яйка🥚 2024 г. Вялікдзень сімвалізуе прыход вясны🌷 і пачатак новага жыцця, гэта самае ўрачыстае і радаснае😀 свята абнаўлення, выратавання свету і чалавека. Гэта свята трыўмфу жыцця над смерцю☠, перамога дабра😇 і святла💡 над злом. Велікоднае дрэва 🎋– старадаўні сімвал Светлага Уваскрасення, пачатак новага жыцця, і арыгінальны дэкор. Яйка 🐣— […]
Мы ў сацсетках