Гісторыя вёскі Тракелі
Вёска Тракелі знаходзіцца ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на граніцы 3–х раёнаў: Воранаўскага, Іўеўскага і Лідскага.
Паходжанне назвы вёскі мае некалькі версій. Вучоныя лічаць, што назва мае балцкае паходжанне і ўтворана ад літоўскага слова trakas - ўзвышанае месца сярод лесу.
Упершыню Тракелі ў пісанай гісторыі з'явіліся ў 1433 годзе ў лісце вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча да Яна Гаштольда. У ім пацвярджалася ўласнасць шматлікіх двароў і вёсак, у тым ліку Тракеляў, якія тады называліся таксама Новым Дваром.
Важнае значэнне мела будаўніцтва касцёла, датай яго заснаваня лічыцца 1500 год. Апрача святыні ў Тракелях была цагельня, вінакурня і карчма. Таму Тракелі былі невялікім мястэчкам, а не вёскай.
У мястэчку акрамя мясцовых жыхароў жылі яўрэі, якім належыла некалькі крамаў. Устанаўленне мяжы яўрэйскай аселасці ў 1794 г. было пачаткам засялення яўрэяў ў Тракелях.
У пасляваенны час наступае новы этап у развіцці і засяленні невялікага мястэчка Тракелі. Асноўная прычына змен, якія распачаліся ў канцы 50 – пачатку 60–ых гг 20 ст. было тое, што ў гэты час выдзеліўся саўгас „Тракельскі,” як самастойная гаспадарчая адзінка з саўгаса „Дворышча”. Пачалі ўзводзіцца гаспадарчыя пабудовы: фермы, механічны двор, зернасховішча. У 1946 годзе ў Тракелях адкрываецца ФАП, 1947 годзе – сямігадовая школа, у 1949 годзе – амбулаторыя з кабінетам зубнога ўрача. З 1952 года пачала працу так неабходная жыхарам участковая бальніца спачатку на 10, а пазней на 25 месцаў. Праз год, у 1953 годзе ўступае ў дзеянне сталовая, працуюць бібліятэка, клуб, пошта.
А ў 60-ых гг былі пабудаваны 4 васьмікватэрныя двухпавярховыя дамы. Усе кватэры у іх 2х -пакаевыя, адна з іх – прахадная, кухня ўсяго 6 м.кв. ацяпленне – пячное, вада ў калонцы.
І ў гэты ж час у Тракелях з’явіліся новыя вуліцы. Былі забудаваны вуліца Ліпнішская, Лідская, Мейлунская ці 1 Мая. З навакольных вёсак і хутароў перавезлі свае дамы ў Тракелі большая частка сучасных жыхароў. Рэзкае павелічэнне колькасці насельніцтва патрабавала пашырэння плошчы школы. Так у Тракелях у 1958 годзе каля Анацкіх з’явіліся яшчэ два будынкі школы.
Народная гаспадарка Беларусі і саўгаса ў 70-я гады набірала сілу. Дзякуючы дапамозе дзяржавы капіталаўкладаннямі ў жыллевае будаўніцтва на весцы было пабудавана 16 кватэры з усімі выгодамі ў 2-х двухпавярховых панэльных дамах.
У 90-ых гадах старшыней СВК працуе Гулецкі Валерый Браніслававіч. Дзякуючы яго намаганням гаспадарка газафікавана.
2009 год новы этап забудовы аг. Тракелі. Ключы ад прыгожых дабротных прысядзібных дамоў атрымалі 6 шчаслівых сямей, у тым ліку і дзве шматдзетныя.
2013 год. На месцы былога недабудаванага адміністрацыйнага будынка СВК "Тракельскі" выраслі 5 прыгожых будынкаў.
Пад канец ХІХ стагоддзя Тракелі налічвалі 77 жыхароў
У 1886 г. Тракелі - засценак, былое дзяржаўнае ўладанне, 5 двароў, 59 жыхароў, 2 лаўкі, 2 карчмы. Згодна перапісу 1897 г. 55 жыхароў. 3 1921 г. фальварак (2 двары, 39 жыхароў) У 1960 г. 267 жыхароў. 1.1.2004 г. 194 двары, 538 жыхароў. На сучасны момант у аграгарадку пражывае 477 жыхароў. З іх - 76 дзяцей , веска старэе.
Мы ў сацсетках