КОНКУРС на лепшае Велікоднае яйка 2024

Без рубрики

Конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці на лепшае Велікоднае яйка🥚 2024 г.

Вялікдзень сімвалізуе прыход вясны🌷 і пачатак новага жыцця, гэта самае ўрачыстае і радаснае😀 свята абнаўлення, выратавання свету і чалавека. Гэта свята трыўмфу жыцця над смерцю☠, перамога дабра😇 і святла💡 над злом.

Велікоднае дрэва 🎋– старадаўні сімвал Светлага Уваскрасення, пачатак новага жыцця, і арыгінальны дэкор. Яйка 🐣— гэта сімвал жыцця, яго адраджэння.

З гэтай нагоды мы прапануем вам
прыняць удзел у акцыі «Упрыгожым Велікоднае дрэва🎋 разам!».

Аб’яўляем конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці на лепшае Велікоднае яйка🥚 2024 г.

🌟Конкурс дапаможа раскрыць і развіць творчыя здольнасці тых, хто незалежна ад узросту гатовы актыўна ўдзельнічаць у стварэнні святочнай атмасферы галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня, спрыяць аб’яднанню людзей, у тым ліку дзяцей і моладзі, для сумеснай творчай працы і больш шырокаму далучэнню іх да каталіцкай культуры.

Каб прыняць удзел у конкурсе , вам неабходна зрабіць сваімі рукамі🤲 дэкаратыўнае велікоднае яйка . Матэрыялам для вырабу можа служыць шкарлупіна, дрэва, пенапласт, кардон, вы можаце ўпрыгожыць яйка бісерам, аплікацыямі, адзінае патрабаванне да ўсіх вырабаў – пяцелька, за якую можна было б павесіць яго на дрэва.

Дрэва🎋 на Вялікдзень – сімвал новага жыцця.

Тэрмін правядзення конкурсу і патрабаванні:

🌟Конкурс праводзіцца з 15 лютага па 25 сакавіка 2024г

🌟Памер яйка павінен быць ад 7 да 15 см.

🌟Колькасць прадастаўленых яек на конкурс ад 1-5.

Высылаем на адрас: 231372 Гродзенская вобл., Воранаўскі раён, аг.Тракелі, вул. Лідская, 55
кс. Юрый Бяганскі. @jerzy.bieganski

🌟Пераможцаў конкурсу вызначыць анлайн – галасаванне, якое пройдзе з 25 па 27 сакавіка на нашай старонцы Instagram.

Узнагароджванне пераможцаў🏆 у красавіку, дата будзе вядома пазней.

Упрыгожым Велікоднае дрэва, і ўвесь Велікодны тыдзень вы зможаце любавацца сваімі творамі!

Зробім жыццё ярчэй☀️ і цікавей разам!

Comments are closed.