“Нялюбыя пачуцці”
1 сакавіка, пасля св.Імшы а 18:00, разважалі на Крыжовым шляху пра «НЯЛЮБЫЯ ПАЧУЦЦІ»…
Пачуцці – неад’емная частка нашага існавання. Яны – каштоўная жыццёвая энергія. Мы не можам уявіць наша функцыянаванне без іх. Яны выказваюць нашы эмоцыі, рухі і адчуванні. Яны могуць бударажыць мысленне і волю, выклікаць розныя рэакцыі.
Часам пачуцці ўзмацняюць нашы жаданні і становяцца рухавіком, у іншых выпадках яны выклікаюць супраціў і падахвочваюць да бяздзейнасці. Яны спантанна выяўляюць нашы як самыя глыбокія жаданні, матывацыі, намеры і прыхільнасці, але таксама – нежаданні і антыпатыі.
Яны з’яўляюцца каштоўнай інфармацыяй пра нас, дазваляюць зразумець, што ляжыць глыбока ў нашых сэрцах. Усе пачуцці выяўляюць наш суб’ектыўны стан перажыванняў у адносінах да сябе, іншых і асяродку.
Не ўсе пачуцці, якія у нас, мы любім і прымаем. Адны выстаўляем напаказ , другія ўтойваем , а ад некаторых спрабуем адрачыся . Некаторыя хочацца затрымаць у сабе назаўсёды, а некаторыя становяцца нашымі “ворагамі”. Мы вядзём сапраўдныя “войны” з зайдрасцю, няшчасным каханнем, агрэсіяй, страхам, сорамам, смуткам, трывогай, самотнасцю, і гд.
Наша балючае сэрца❤ – брама ў свет. Касцёл⛪ нарадзіўся з прабітага сэрца Хрыста.
Сэрца якое баліць, поўнае цяжкіх пачуццяў- гэта вароты ў рэальнасць,
а не ў свет з уласнымі фантазіямі.
Той, хто знаходзіцца ў добрым кантакце са сваімі пачуццямі, заўсёды
ў добрым кантакце з іншымі людзьмі.
Кожны з нас хавае багаты свет пачуццяў, і ніхто не мае права пазбаўляць нас яго.
Але ўсе нашы пачуцці, нават самыя ўзвышаныя, не вызначаюць нашай святасці, а самыя “нялюбыя” не вызначаюць нашу негатыўную мараль. Людзі, якія «пазбаўлены пачуццяў» і якія з цяжкасцю іх выказваюць – небяспечныя, іх трэба баяцца.
Крыжовы шлях, атмасфера, у якой мы будзем разважаць прапанаваны змест, дапаможа нам зблізіцца з “нялюбымі пачуццямі” і разабрацца ў іх.. Зразумець, які патэнцыял яны хаваюць, і паказаць напрамкі, у якіх іх можна творча выкарыстоўваць.
Прасілі Бога, каб адкрыў нашы пачуцці, і мы навучыліся добра разумець іх мову і код.І зразумелі, што пачуцці — гэта не толькі дыялог з чалавекам,але таксама – і перш за ўсё – з Богам.
Мы ў сацсетках