Крыжовы шлях

Без рубрики

“ШЧАСЦЕ- ГЭТА ДАРОГА ДА ПРАВІЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ”- пятніца 8 сакавіка,18:30.

Шчасце – псіхалагічны стан, пры якім чалавек адчувае ўнутраную задаволенасць умовамі свайго быцця, поўніцу і асэнсаванасць жыцця, ажыццяўленне свайго прызначэння. Кожны чалавек на Зямлі, незалежна ад таго, хто ён, дзе працуе або з якога сацыяльнага пласта паходзіць, марыць жыць у шчасці.

Паразважаем пра розныя шляхі да шчасця, якія апісаны ў святым Пісанні.

Робячы крокі з верай і ўпэўненасцю на гэтых шляхах, мы зможам атрымліваць асалоду ад шчасця ў падарожжы, якое нас чакае:

🌟Першы з гэтых шляхоў-дабрачыннасць, з’яўляецца ўзорам мыслення і паводзін, пачынаецца ў сэрцы і розуме, заснаваны на высокіх маральных стандартах.

🌟Сумленнасць – сапраўдная радасць зыходзіць на прыняцці правільных і праведных рашэнняў. Вашы рашэнні паказваюць, хто вы і што для вас важна.

🌟Вернасць – калі вы будзеце непахісныя, Бог павялічыць вашу здольнасць падняцца над жыццёвымі выклікамі. Вы зможаце справіцца з негатывам і пераадолееце нават тыя перашкоды, якія здаюцца вышэй вашых сіл.

🌟Святасць – звязана з духоўнай і маральнай дасканаласцю, азначае чысціню сэрца і намеры.

🌟Паслухмянасць – гэта захаванне ўсіх запаведзяў Бога.

🌟“Залаты” шлях да шчасця – гэта бескарыслівасць і любоў❤.
Шлях, паказаны нам Хрыстом, Які з любові да нас прыйшоў у свет як чалавек, каб аддаць за нас жыццё. Мы будзем жыць у шчасці, калі даверымся яму, збудуем з ім і іншым чалавекам добрыя адносіны, заснаваныя на любові.

Св. Павел у 1 пасланні да Карынцянаў дае нам падказку, якой павінна быць любоў ❤:
“Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца,
не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай . Усё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць. Любоў ніколі не мінае…” ( 1 Кар 13, 4-8).

Шлях любові❤ не лёгкі – гэта пакліканне на ўсё жыццё , у гэтым займальным вандраванні мы часта губляемся, але добрае яго выкарыстанне, з’яўляецца гарантам дасягнення асабістага шчасця.

Няхай дарога вашага жыцця будзе прамой і роўнай, а на шляху сустракаюцца толькі радасць, шчасце і каханне.

Comments are closed.