Крыжовы шлях

Без рубрики

Крыжовы шлях “Дарослыя адносіны” (Взрослые отношения), а 18:30.

Калі нашы адносіны перажываюць крызіс, то гэта становіцца нашым Крыжовым шляхам.
Наш Крыж – гэта цяжкія пачуцці, якія мы перажываем: пачуццё непатрэбнасці, здрады, крыўды, гнеў, сорам і боль, якія трэба пераадолець, каб мець магчымасць жыць далей. Калі мы не аддаем Езусу балючых успамінаў, прэтэнзій, раздражнення– наш Крыж становіцца цяжкім і горкім. Калі ж аддадзім Яму – наш крыж стане лёгкім і салодкім.

Сталыя адносіны – гэта як?

Гэта не пра ўзрост, а пра адносіны дзвюх роўных людзей.

Мы свядома выбраем адзін аднаго сярод сотняў іншых людзей, гэта той выпадак, калі аднаму добра, а разам лепш.

Гэта адносіны “для радасці, а не для гадасці”. У іх ёсць узаемная падтрымка, вера адзін у аднаго, разуменне і блізкасць, а інакш навошта?

У гэтых адносінах бяспечна, проста, добра і спакойна, яны даюць энергію для жыцця, працы, самарэалізацыі, а не адбіраюць яе, раскрываюць у нас усё лепшае, моцнае, прыгожае і дапамагаць нам быць больш цэласнымі і ўстойлівымі.

І пры гэтым ніхто не вядзе рахунак, хто ўклаў больш, а хто менш. Бо адносіны важныя для абодвух і кожны ўкладвае, колькі можа, імкнучыся адчуваць і выконваць баланс.

У дарослых адносінах кожны прымае адзін другога такім, які ён ёсць, з яго вартасцямі і недахопамі, не асуджаючы і не спрабуючы перарабіць у больш зручнага для сябе.
А калі здараюцца цяжкасці, аб’яднаўшыся, сумесна пераадольваюць іх, а не шукаюць вінаватых і не супрацьстаяць адзін аднаму.

Вядома, гаворачы пра сталыя адносіны, не маем на ўвазе, што яны заўсёды ідэальныя.
У іх ёсць і сутыкненне інтарэсаў, і розныя эмоцыі. Але трэба памятаць, што мы ў адной лодцы і не трэба яе разгойдваць. І гэтыя адносіны заўсёды важней, чым нейкая недамоўленнасць або канфлікт. Трэба, нарэшце, прызнаць, што дарослыя адносіны — гэта і ёсць каханне. Не таксічнае, не ахвярнае, а сапраўднае.

Наколькі вам камфортны такі варыянт адносін? Ці падыходзіць ён вам?

Разам з Езусам ідучы Крыжовым шляхам, засяродзімся над сваім жыццём і адносінах.
Верым, што гэты роздум дапаможа кожнаму з нас наблізіцца да Збаўцы, і яшчэ больш любіць людзей, блізкіх вашаму сэрцу.

Comments are closed.