Малітвы

Фота: Юлія Радзевіч

Акт аддання Тракельскай Маці Божай пад Яе мацярынскую апеку

О Марыя і Маці наша! Мы, Твае дзеці, па прыкладзе Езуса Хрыста хочам аддаць Табе ва ўласнасць нашыя сэрцы, дабрадзейнасці і заслугі, слабасці і абмежаванасць, працу і адпачынак, малітвы і надзеі, каб Ты, узлюбленая Маці, магла распараджацца імі, як сваёй сапраўднай уласнасцю. Пад Тваёй апекай і кіраўніцтвам хочам выконваць усё, што ў нашых сілах, каб на зямлі пашыралася Божае Валадарства. Горача жадаем, каб Хрыстос пасяліўся ў нашых сэрцах, сем’ях, парафіях, ва ўсёй краіне. Просім цябе, о Маці Міласэрнасці, ахоўвай нас ад няшчасцяў, катастроф і войнаў, ад бруду і маральнай сапсаванасці. Дапамажы, каб нашыя сужэнствы былі святыя, каб не было ў нас нянавісці, а толькі братняя любоў, каб моладзь гарнулася да Бога і каб дзеці былі нявінныя. О Міласэрная Маці, выпрасі ласку святасці для маці, а для бацькаў – ласку цвярозасці, любові да св. Імшы і трывання ў веры. Прышлі нам святых пастыраў, якія б вялі нас да Бога прыкладам беззаганнага жыцця і жывой веры. Захавай Святога Айца, каб запаліў нас усіх Божай любоўю, каб усе сталі ўласнасцю Тваёй і Твайго Сына Езуса Хрыста. Амэн

Малітва да Маці Божай Тракельскай

Найцудоўнейшая Панна і Маці Бога Адзіная, у Тракельскім абразе Ты упрошваеш і песціш на руках свайго Сына: дадай нам ва усім сваёй дапамогі! Хтоб мог пералічыць Твае цуды, пра якіе ведае только Бог Усемагутны? Амаль кожны дзень і кожную гадзіну гучыцт тут навіна пра Твае дабрадзействы.
О Маці наша, ласкава дай нам, каб мы абвяшчалі хвалу Тваю тут, на зямлм, а потым у небе. Найсвяцейшая Панна, не выпускай нас з-пад Тваёй апекі, просім Цябе, цяпер і навекі. Амэн

Аб Маці Божай Тракельскай

Найпрыгажэйшая Панна і Маці Бога Адзіна,
Якая лагодзіць і няньчыць на руцэ Сына.
Ты ж у тракельскай выяўлена Іконе,
Жадаем мы сабе, як ніколі,
Помачы Тваёй.
Святы Казімір Табе хвалу ў падарунку дае,
Бо праз яго Гаштольд з войскам цуд пазнае.
Услаўляем, бо Ты ж - Каралевай завешся,
Дапамагчы нам заўсёды імкнешся -
Паважаем Цябе.
Швед з маскалём праходзячы ўсё разбурыў,
Калі Тракелі спустошыў і касцёл спаліў.
Ты - у попеле знойдзена была,
Ды не знікла, а - жыла
У абразе Сваім.
Пасля пажару пілігрым чужы ў Хмельнік нясе,
Каб ад ворага бязбожнага схаваць абраз у лясной красе.
Ты - ручнікамі заслонена,
І ад расы абаронена -
Тракельская Маці.
Калі з нас кожны ў горы сваім і журбе,
Паратунку просіць заўсёды ў Цябе.
І атрымліваюць тое, чаго просяць,
Без зацяжкі гэта адносяць,
Чаго хто жадае.
І хворыя - сілу, зрок - сляпыя, а слых - глухія,
Атрымліваюць шчыра свае і чужыя,

Ад болю - збавенне,
У прыкрасці - суцяшэнне
Даеш ласкава.
Пакалечаных і слабых лечыш цела,
Учыняючы іх здаровымі, аб чым сведчаць Тракелі.
Ласкі цудаў Тваіх зазнаюць,
І палёгку з неба маюць -
З Тваёй ласкі.
Хто ж калі цуды Твае палічыць зможа,
Аб якіх Ты сама ведаеш найлепш, Маці Божа.
Штодзённа і штогадзінна
Аб'яўляецца тут навіна
Аб ласках тваіх.
Дапамажы нам Святая Панна з попелу падняцца,
Будзем за Цябе, святую, усім сэрцам трымацца.
Сэрцам чыстых херувімаў,
Палаючых серафімаў
Славіць па ўсім свеце.
Дазволь нам, Маці наша, просіць Цябе молячы
На небе і на зямлі ўкленчыўшы і стоячы.
Апякуй, не пакідай нас
Сёння і ўвесь час,
Найсвяцейшая Панна.
Амэн

Comments are closed.