Марыя, наша Каралева👑

Без рубрики

Марыя, наша Каралева!
Пад такім тытулам пройдуць сёлетнія дыяцэзіяльныя ўрачыстасці, 12-14 ЛІПЕНЯ 2024г.

15 год таму, кардынал Казімір Свёнтак усклаў папскія кароны на цудадзейны абраз – дзве залатыя для Маці і Сына, сярэбраную — для святога Каралевіча Казіміра.
Для кожнага з нас, Марыя – асабістая Каралева, як і ўсёй Беларусі. А хто ў гэтым сумняваецца, наведайце Тракелі ў любы дзень!
Тут б’юцца сэрцы❤ людзей, з’яднаныя з Сэрцам Маці.

Яна – наша Каралева👑, маці адзінага Караля – валадара Сусвету.
Караля , у якога карона з шыпоў, а замест трона – Крыж.

Які план у нашай Каралевы?

Яна шукае людзей, якія хочуць даверыць Ёй сваё жыццё, жыць у яе прысутнасці і быць выхаванымі ёю. Яна фарміруе сумленне, ахвярную любоў, гарачую веру, пакору і дабрыню. Яе валадарства пачынаецца ў чалавечым сэрцы, а Яе прысутнасць у нашых дамах – творыць цуды.

Марыя- Каралева нацыі, якая вядзе да радыкалізму веры, любові да Бога і бліжняга. Ёй патрэбны тыя, хто адкажа ёй на гэты заклік, хто захоча актыўна ўключыцца ў рэалізацыю яе планаў, шукае людзей, гатовых адказаць ёй “так”. Марыя змагаецца за стварэнне месца на зямлі для свайго сына, дзе ён будзе праслаўлены, дзе выконваюцца Яго запаведзі, дзе Ён будзе шчыра каханы.

Ці сапраўды святая Марыя валадарыць? Ці Стала яна сапраўднай Каралевай нашых сэрцаў? Ці прынялі Яе да сябе з усёй Евангеліяй Езуса, як святы Ян? Ці на сцяне нашых дамоў ёсць хоць адна яе выява? Ці наведваем мы яе санктуарыі? Ці не ўспрымаем мы яе як нейкую чараўніцу, якая забяспечвае росквіт і дабрабыт?

Няўжо мы ставімся да яе, толькі як да тактычнага рэзерву, які абараняе нашу бяспеку на адлегласці?
Мы павінны зразумець чысты, праўдзівы шлях валадарства Марыі.
Алтар Марыі — гэта перш за ўсё наша душа…

Няхай Марыя будзе прыкладам і правадніком у нашай паўсядзённай працы, дапамагае расці ў любові да Бога і да людзей, будаваць агульнае дабро Айчыны, умацоўваць Справядлівы свет у нашых сэрцах і асяроддзях.
Будзь Марыя, Каралевай 👑 нашых сэрцаў❤ – назаўжды!
Праграма будзе надрукавана пазней.

Comments are closed.