Святых Місіі 19-26 мая

Парафіяльныя навіны

Тыдзень Святых Місіі скончыўся ў нядзелю 26 мая. Усе гэтыя дні сумесную малітву з парафіянамі падзялілі місіянеры Кс. Андрэй і Кс. Валерый, а таксама кустаж Кс. Юрый. Глыбокая малітва, тэалагічныя веды, абнаўленне шлюбаў – усё гэта перажывалі вернікі ў гэтыя дні! У канцы Місiй быў усталяваны крыж з памятнай таблічкай.

Падведзены вынік нашага конкурсу “Маці Божая Тракельская вядзi нас за сабой …”

Парафіяльныя навіны

Дарагія сябры! Падведзены вынікі конкурсу “Маці Божая Тракельская вядзi нас за сабой …” Чатыры месяцы з усіх куткоў Беларусі прыходзілі нам лісты з творчымі работамi. Таленты нашых землякоў радавалі і здзіўлялі. Але, на жаль, правілы конкурсу такія, што даводзіцца выбіраць пераможцаў. Былі аб’яўлены два першыя, два другіх і два трэція месца! Хочам, у чарговы раз, […]

5 мая- Дзень Мацi

Парафіяльныя навіны

5 мая, калi Гродзенская дыяцэзiя адзначае Дзень Мацi, у Санктуарыі МБ Тракельскай прайшоў дзень скупеня. Каля цудатворнага абраза сабраліся мамы з бліжэйшай акругі, каб у сваіх малітвах падзякаваць за цудоўны дар мацярынства! Сустрэча пачалася з малітвы на ружанцы. Пасля жанчыны праслухалі канферэнцыю ад святара Юрыя – кустажа Санктуарыя. Каб кожны мог сабрацца з думкамі і […]

САНКТУАРЫЙ У ТРАКЕЛЯХ ЗАПРАШАЕ СВЯТАРОЎ НА РЭКАЛЕКЦЫІ

Парафіяльныя навіны

Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) запрашае дыяцэзіяльных і законных святароў да ўдзелу ў рэкалекцыях. Духоўныя практыкаванні адбудуцца з 29 красавіка па 1 мая. Іх правядзе а. Вальдэмар Слота CSsR, пробашч парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы. У рэкалекцыях могуць прыняць удзел святары з усіх дыяцэзій Беларусі. Пра свой удзел […]

Марыя, aтулі нашыя сем’і!

Парафіяльныя навіны

Юбілейныя ўрачыстасці ў гонар Маці Тракельскай сёлета адбудуцца 12–13 ліпеня пад дэвізам: «Марыя, атулі нашыя сем’і!» Марыя – заступніца для кожнай сям’і, маці, якая слухае, атуляе сваёй пяшчотай, дапамагае несці крыж, разам усміхаецца і плача. Яна штодзённа падкрэслівае гэтыя словы, застаючыся вернай Пану, выконваючы давераную місію. Марыя – прыклад для кожнай сям’і, якая імкнецца трываць […]

Малітвы

УРАЧЫСТАСЦІ Ў САНКТУАРЫІ Ў ТРАКЕЛЯХ АДБУДУЦЦА 12–13 ЛІПЕНЯ

Без рубрики

Сёлета ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях пройдуць 12-13 ліпеня. Праграма ўрачыстасцяў і дэвіз будуць абвешчаны крыху пазней. Зараз ідзе праца над іх арганізацыяй і ўнясеннем новых пунктаў у праграму. Адказным за падрыхтоўку да фэсту з’яўляецца кс. Юрый Бяганскі, кусташ санктуарыя. Гэты год для санктуарыя выключны. Сёлета прыпадае 210-годдзе […]

СВЯТЫЯ МIСII

Парафіяльныя навіны

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да ўдзелу рэформы свайго сэрца падчас прыбывання на Святых Місіях, якія правядуць а. Андрэй Ядкоўскі і а. Валерый Мазюк. Нагадваем, што пад час гэтых дзен дом пiлiгрыма можа прыняць 18 вернікаў. Да сустрэчы!

Пiлiгрымка ў Польшу

Парафіяльныя навіны

1 дзень 05.05.2019 у нядзелю з 20:00-21:00 выезд з Ліды ў Вроцлаў. 2 дзень 06.05.2019 панядзелак. Наведванне Вроцлава з экскурсаводам. Вольны час, пасля пераезд да Паляніцы Здруй. Вячэра і начлег. 3 дзень 07.05.2019 аўторак. Сняданак, пераезд у Вамбежыцы да Санктуарыя Вамбежыцкай Каралевы сем’яў, патронкі зямлі клодзкай. Вольны час. Выезд на гару Іглічна – Санктуарый Марыі […]