Паломніцтва і турызм

Фота: Юлія Радзевіч

З 1992 года пачаліся арганізаваныя пешаходныя пілігрымкі ў санктуарый. Да вайны вядомая ва ўсім Лідскім павеце і далёка па-за ім Тракелянка адзначаліся 2 ліпеня. Але калі Будслаў, што на Міншчыне, 2 ліпеня 1998 года быў аб'яўлены нацыянальным сактуарыем католікаў Беларусі, а Маці Божая Будслаўская каранаваная папскімі каронамі, тракельскае свята было перанесена на першую суботу ліпеня.

Любая форма падарожжа можа аднесціся да турызму. Паломніцтва да святых месцаў – гэта рэлігійны турызм.

Аб’ядноўвае ўсіх тое, што ў грудзях іх гарыць агонь веры, які прымушае на час пакінуць справы. На свята Наведзін Найсвяцейшай Панны Марыі прыбываюць пілігрымы не толькі з Гродзенскай дыяцэзіі, але і з іншых абласцей Беларусі, а таксама з блізкага і далекага замежжа. 1995 годзе на ўрачыстасці прысутнічала групка французаў, былі таксама прадстаўнікі амерыканскіх біскупаў. Колькасць удзельнікаў пілігрымак з кожным годам узрастае. Напрыклад, у 2006 г. на галоўнай святой Імшы да святой Камуніі прыступілі больш за 13 тысяч вернікаў.

Пілігрымы наведваюць санктуарый не толькі падчас галоўнага адпуст. На працягу года ў Тракелі прыбываюць арганізаванымі групамі, так і паасобку пілігрымы з розных куткоў Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі,Украіны, Польшчы.

Старажылы Тракель гавораць аб тым, што 2 ліпеня абавязкова на „тракялянку” павінен пайсці дождж. Магчыма, гэта звязана падзеяй даўніны, калі дождж патушыў пажар і выратаваў ад знішчэння абраз. Невялікі дождж не перашкода для вернікаў. Пасля яго спадае гарачыня, лягчэй дыхаецца, адчуваецца духмяны водар травы і кветак.

На дадзены момант у Тракелі дзеючы дом для паломнікаў. Штогадовая там праводзяцца рэкалекцыі. Мы з задавальненнем запрашаем усіх прыняць у іх удзел.

Comments are closed.