Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) запрашае дыяцэзіяльных і законных святароў да ўдзелу ў рэкалекцыях.
Духоўныя практыкаванні адбудуцца з 29 красавіка па 1 мая. Іх правядзе а. Вальдэмар Слота CSsR, пробашч парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы.
У рэкалекцыях могуць прыняць удзел святары з усіх дыяцэзій Беларусі.
Пра свой удзел неабходна загадзя паведаміць кусташу санктуарыя кс. Юрыю Бяганскаму па тэлефоне:
+ 375 29 289 36 38
JM
( Тэкст і фатаграфія з сайта grodnensis.by)
Мы ў сацсетках