Выйдзі на пустыню 🌄…!
Гэта запрашэнне Бог накіроўвае сёння, на парозе Вялікага посту, кожнаму з нас. На “пустыні” свайго жыцця, у цішыні і адзіноце, мы можам сустрэць Бога, адчуць яго міласэрнасць, сілу і бацькоўскую любоў❤.
На працягу сарака дзён мы будзем блукаць па “пустыні” посту, малітвы і міласціны.
Пустыня звычайна асацыюецца з адсутнасцю жыцця, гэта месца – поўнае небяспек, дзе няма сродкаў да існавання, такіх як ежа🥖 і вада🥤.
Хто па сваёй волі захоча на яе пайсці? Адзіная матывацыя – гэта паказаць паслухмянасць Богу.
Адкуль Езус чэрпаў сілы, каб выжыць у суровых умовах пустыні і супрацьстаяць спакусам?
Са Слова Божага. Ён выйшаў пераможцам з усіх выпрабаванняў, таму што спадзяваўся на Бога і яго абяцанні.
Пустыня – гэта месца, дзе мы, можам пачуць голас Бога.
Цяжка яго пачуць пры ўключаным тэлевізары📺 або пры праглядзе сацыяльных сетак🤳… гэты штодзённы шум – мас-медыя, якія адымаюць час🕰 любіць Бога, іншага чалавека і сябе.
Вялікі пост мае больш глыбокі сэнс, чым проста адрачэнне ад чаго- небудзь. Для хрысціяніна гэта святы час, час працы над сабой, над сваім жыццём, паводзінамі, навяртаннем, час больш глыбокай блізкасці з Панам, час выхаду ў пустыню свайго сэрца❤, час стаць у праўдзе перад самім сабой.
Давайце шукаць сваю пустыню🌄, каб знайсці на ёй сляды рэальнага жыцця і свабоды. Час Вялікага посту – гэта дар Касцёла. Шанец на прасвятленне.. Вылячэнне. Давайце не будзем яго марнаваць!!!
Няхай пачатак Вялікага посту стане часам адкрыцця на Божую ласку. Будзем прасіць🙏 Бога, каб Ён напоўніў нас сваёй любоўю💕, мудрасцю🎓 і сілай💪, дапамагаючы вытрымаць усе выпрабаванні, якія нас чакаюць. Адкрыўшы Яму свае сэрцы❤, мы не расчаруемся😍!
Мы ў сацсетках